3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Румыніі пачалі выдвараць украінскіх бежанцаў
Канец цёплага прыёму. Жыхары Румыніі пачалі выдвараць украінскіх бежанцаў. Яны ва ўльтыматыўнай формепатрабуюць ад украінцаў шукаць сабе новае жыллё або плаціць за арэнду. Віной таму планы ўрада ўнесці змяненні ў законы аб падтрымцы перасяленцаў.
Мясцовыя СМІ адзначаюць: згодна з дзеючымі правіламі праграмы "50/20" жыхары Румыніі, якія пусцілі бежанцаў у свае дамы, атрымліваюць ад уладаў кампенсацыю на пражыванне і харчаванне ўкраінцаў. Аднак з пачатку года ўлады зрабілі толькі адзін плацёж уласнікам - перавод за снежань. Па новай жа праграме плануецца выдзяляць штомесяц кожнай украінскай сям'і сродкі (з гэтых грошай украінцы таксама павінны будуць аплачваць выдаткі на сваё пражыванне). А тэрмін аказання дапамогі абмежаваны чатырма месяцамі, на працягу якіх бежанцы павінны знайсці працу.















