3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У сектары Газа працягваюцца жорсткія баі
У сектары Газа працягваюцца жорсткія баі паміж ізраільскай арміяй і ХАМАС. Зараз вайскоўцы штурмуюць горад Тулькарм на паўночным захадзе. Да яго сцягнута бранятэхніка, заблакіраваны размешчаны побач лагер бежанцаў. На поўдні анклава інтэнсіўным абстрэлам падвяргаецца Хан-Юніс. Там знаходзяцца сотні тысяч мірных жыхароў, эвакуіраваных з горада Газа. А ў цэнтральнай частцы ахвярамі авіяўдару ЦАХАЛ па лагеры бежанцаў сталі 17 чалавек, у тым ліку дзеці. Усяго ж, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя сектара, загінуўшых ужо звыш 16 тысяч чалавек. Большасць - жанчыны і дзеці. Сітуацыя для жыхароў анклава пагоршылася. У адзінай бальніцы на поўначы сектара не хапае лекаў, адключаны электрычнасць і водазабеспячэнне. Сёння раніцай Ізраіль дазволіў мінімальныя пастаўкі паліва.















