3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У ЗША часткова затанула баржа з метанолам
У Злучаных Штатах надзвычайныя здарэнні адбываюцца адно за адным, і канца ім не відаць. Чарговая пагроза ўцечкі таксічных матэрыялаў на гэты раз звязана з грузавым суднам. У штаце Кентукі часткова затанула незамацаваная баржа - на яе борце былі 1400 тон метанолу (гэта атрутны метылавы спірт). Мясцовыя ўлады перакрылі шлюзы на плаціне ракі Агаё. Адзначаецца, што ўсяго пацярпелі 10 барж.
Прычыны затаплення не ўдакладняюцца. Паводле інфармацыі інжынернага корпуса арміі ЗША, шлюзы застануцца закрытымі да таго часу, пакуль надзвычайнае здарэнне не будзе ліквідавана.















