3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У ЗША яшчэ два самалёты патрапілі ў карантын
Лайнеры прыбылі з Парыжа і Мюнхена ў аэрапорт Філадэльфіі. Больш як у 10 пасажыраў выяўленыя сімптомы захворвання, падобнага да грыпу. Медыкі праводзяць абследаванне ўсіх, хто знаходзіўся ў самалётах. Пасажыры і экіпаж, а іх амаль 250 чалавек, адпраўленыя ў цэнтр па кантролі хвароб.
Гэта ўжо чацвёрты падобны выпадак за апошнія некалькі дзён. Раней у Нью-Ёрку ізалявалі лайнер "Эмірэйтс" з Дубая. А на поўдні Францыі самалёт адправілі на карантын праз падазрэнне, што адно дзіця ў салоне хворае на халеру.















