3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
У ЗША збанкрутаваўся адзін з найбуйнейшых банкаў
У ЗША спынена праца адной з найбуйнейшых фінансавых устаноў краіны "Сілікон Вэлі Банка", які спецыялізаваўся на працы са стартапамі Крамянёвай даліны.
На днях банк абвясціў, што здзейсніў няўдалую аперацыю з каштоўнымі паперамі і для кампенсацыі страт дадаткова выпусціць акцый больш як на 2 мільярды. Укладчыкі рынуліся здымаць свае сродкі, у выніку адток капіталу настолькі паскорыўся, што рэгулятар быў вымушаны абвясціць аб банкруцтве банка.
Зараз ён перададзены пад кіраванне Федэральнай камісіі па страхаванні ўкладаў. Астатак капіталу выкарыстаюць для кампенсацыі ўкладчыкам і пагашэння запазычанасці перад крэдыторамі.
Паводле ацэнкі тэлеканала CNN, гэта стала самым буйным банкруцтвам банка ў ЗША з часоў фінансавага крызісу 2008 года. А выданне Wall Street Journal выказала боязь у сувязі з магчымай ланцуговай рэакцыяй у фінансавай сістэме ЗША.















