3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
У ЗША працягваюцца акцыі пратэсту
У ЗША працягваюцца акцыі пратэсту супраць паліцэйскага насілля і расізму, якія не заўсёды сканчаюцца мірна. У Портлендзе ў натоўп маніфестантаў на вялікай хуткасці заехаў аўтамабіль, які збіў некалькіх чалавек, - траім запатрабавалася дапамога медыкаў. Пазней паліцыя затрымала вадзіцеля, які ўчыніў наезд, яго матывы высвятляюцца.
У Сіэтле тым часам удзельнікі пратэстаў утрымліваюць у сваіх руках мэрыю і адміністрацыйныя будынкі побач. Паліцыя выцесненая за межы квартала, а актывісты завяршаюць тут стварэнне кіраўніцкіх структур, паралельных дзяржаўным. Аўтаномная рэспубліка Сіэтла, або Аўтаномная зона Капіталійскага ўзгорка, ужо збірае падаткі, вершыць суд і расправу. Прэзідэнт Трамп патрабуе ўвесці ў горад армію і спыніць анархію.















