3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
У ЗША сталі вядомыя прэтэндэнты на тэлевізійную прэмію "Эмі"
Лідарам па колькасці намінацый чакана становіцца "Гульня прастолаў" - серыял, на рахунку якога ўжо цэлых 38 перамог, адзначаны ў 22 катэгорыях. Яму на пяткі наступае трыумфатар леташняй прэміі "Расказ прыслужніцы", сёлета ён прадстаўлены ў 20 намінацыях. Адрозніўся анлайн-кінатэатр Netflix - упершыню за 18 гадоў ён пераплюнуў канал HBO. Інтэрнэт-пляцоўка прэтэндуе на 112 залатых статуэтак, у той час, як папулярны амерыканскі канал - на 108. Цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 17 верасня ў Лос-Анджэлесе і стане юбілейнай - прэміі спаўняецца 70 гадоў.