3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
У ЗША ўжо суткі гарыць цягнік з небяспечнымі рэчывамі
У штаце Агаё ўжо суткі бушуе агонь. З рэек сышоў таварны цягнік. Каля 20 вагонаў перавозілі хімічныя рэчывы, як мінімум пяць з іх - атрутны вінілхларыд, перадае CNN.
Пажарныя службы заявілі, што не будуць тушыць полымя, пакуль не ўпэўняцца, што гэта бяспечна. У радыусе некалькіх кіламетраў ад месца НЗ эвакуіравалі мясцовых жыхароў.
Прычына аварыі пакуль не ўстаноўлена.