3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Тайландзе былы паліцэйскі ўчыніў масавы расстрэл - забіты 34 чалавекі
У Тайландзе былы паліцэйскі ўчыніў стральбу ў дзіцячым цэнтры. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў горадзе На-Кланг на поўначы краіны. Паводле ўдакладненых звестак, у выніку зверскага злачынства 34 чалавекі загінулі, сярод іх 22 дзіцяці.
Пасля расправы злачынец уцёк на пікапе, а затым пакончыў з сабой. Дакладныя матывы стралка пакуль не вядомыя. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што злачынцу нядаўна звольнілі з паліцыі за ўжыванне наркотыкаў. Паведамляецца таксама, што перад тым як уварвацца ў дзіцячы цэнтр, ён забіў жонку і сваё дзіця.















