3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Тайландзе аднаўляецца выратавальная аперацыя
Дзясяткі прафесійных дайвераў паспрабуюць вывесці з затопленай пячоры школьнікаў, якія заблакіраваныя ўжо больш за два тыдні. Чацвярых дзяцей выратавалі раней. Застаюцца яшчэ восем і іх футбольны трэнер. Да выхаду - каля чатырох кіламетраў тунэляў, затопленых вадой. Некалькі апошніх дзён яе бесперапынна адпампоўвалі па 50 000 кубаметраў за гадзіну. Аднак цалкам асушыць пячору не атрымаецца. У раёне правядзення аперацыі чакаюцца ліўні.















