3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Тэхасе палаюць лясныя пажары
Агнявы апакаліпсіс на поўдні ЗША. У Тэхасе палаюць лясныя пажары.
Полымя ўжо знішчыла больш за сотню тысяч гектараў, а таксама дзясяткі прыватных дамоў. Спыніць яго не атрымліваецца. І ўмовы надвор'я такія, што будзе толькі горш. У Тэхасе зараз горача і дзьме моцны вецер.
Неба зацягнуў густы дым. Мясцовыя жыхары задыхаюцца ад смогу. Абвешчана эвакуацыя, людзі бягуць, ратуючы каштоўныя рэчы і жывёл.
З-за пажараў прыйшлося спыніць працу тэхаскага завода па вытворчасці ядзернай зброі, а гэта найбуйнейшае прадпрыемства ў ЗША ў гэтай сферы.
Улады ўвялі надзвычайнае становішча ў шасці дзясятках акругах.















