3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У цэнтр Улан-Батара сцягнуты паліцыя і вайскоўцы
Сталіца Манголіі ахоплена масавымі беспарадкамі. Натоўп людзей паспрабаваў штурмаваць Палац урада, на цэнтральнай плошчы распальвалі вогнішчы. Прычынай бунту стала незадаволенасць грамадзян адной са знешнегандлёвых здзелак урада. Манголія павінна была паставіць у Кітай вугалю амаль на 2 мільярды долараў. Аднак усё знікла без следу: і паліва, і грошы. У цэнтр Улан-Батара сцягнуты паліцыя і вайскоўцы. Мэр горада выдаў указ аб сілавым разгоне пратэстоўцаў.















