3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У цэнтры Варшавы згарэў гандлёвы цэнтр
У цэнтры Варшавы ліквідуюць наступствы маштабнага пажару. Там згарэў гандлёвы цэнтр. Дым накрыў некалькі раёнаў польскай сталіцы.
Як паведамілі спецыялісты, узгаранне ўзнікла адразу ў некалькіх месцах, і агонь хутка распаўсюдзіўся. З-за гэтага не спрацавалі сістэмы пажаратушэння. Часткова абваліўся дах комплексу.
Жыхароў папрасілі заставацца дома з-за таксічнага дыму. Паведамляецца, што ў будынку захоўваліся хімічныя рэчывы, якія пры гарэнні могуць нанесці шкоду здароўю.















