3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Турцыі пройдзе 2-і тур прэзідэнцкіх выбараў
У Турцыі адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта. Па выніках распячатвання 100 % выбарчых урн дзеючы прэзідэнт краіны Эрдаган набраў 49,51 % галасоў, лідар апазіцыі Кемаль Кылычдараглу - 44,88 %.
Ні адзін з кандыдатаў не набраў звыш 50 % галасоў выбаршчыкаў. Гэта значыць, што ў краіне пройдзе другі тур галасавання. Як паведаміў кіраўнік Цэнтрвыбаркама Турцыі, ён прызначаны на 28 мая.















