3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Турцыі праз 163 гадзіны пасля землетрасення ўдалося выратаваць жанчыну
У турэцкай правінцыі Газіянтэп праз 163 гадзіны пасля зруйнавальнага землетрасення ратавальнікам удалося выратаваць жанчыну. У правінцыі Хатай стамбульскія пажарныя на 162-й гадзіне пошукава-выратавальнай аперацыі дасталі з-пад завалаў 16-гадовага падлетка.
У Турцыі пачынаюць падлічваць страты, нанесеныя стыхіяй. Згодна з ацэнкамі ўладаў, у дзесяці правінцыях прыйдзецца знесці каля 8 тысяч будынкаў. Як паведамляе Bloomberg, эканоміцы краіны быў нанесены ўрон у памеры 84 млрд долараў, гэта прыкладна 10 % яе ВУП.
Згодна з паведамленнямі Міністэрства аховы здароўя Сірыі, колькаць загінуўшых з-за землетрасення на падкантрольнай ураду тэрыторыі вырасла за суткі з 1 408 да 1 414 чалавек. Аднак у СААЗ упэўнены: статыстыка заніжаная. Паводле звестак арганізацыі, загінулі каля 8,5 тыс. чалавек.















