Ва Уэльсе палітыкам забароняць хлусіць
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Нечаканая ініцыятыва ўрада Уэльса: гаварыць няпраўду палітыкам хочуць забараніць рэгіянальным законам. У выпадку калі будзе ўстаноўлены факт, што грамадскі дзеяч схлусіў, яго неадкладна звольняць і забароняць займацца палітычнай дзейнасцю.
Відаць, для Брытаніі ў цэлым і для Уэльса ў прыватнасці гэтая праблема вострая: на агульнанацыянальных выбарах недавер грамадзян да палітыкаў выявіўся ў поўнай меры і прывёў кансерватараў да паражэння.







