3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Ва Узбекістане пачаліся вулічныя пратэсты
На мітынг выйшлі жыхары Нукуса - сталіцы Рэспублікі Каракалпакстан, якая ўваходзіць у склад Узбекістана. Пратэстуюць супраць прапануемых паправак у Канстытуцыю, сярод якіх пазбаўленне рэгіёна замацаванай раней шырокай аўтаноміі.
Каракалпакстан - найбуйнейшы рэгіён краіны, багаты карыснымі выкапнямі.
Плошча аўтаноміі складае больш за траціну тэрыторыі Узбекістана, аднак пражывае тут менш за два мільёны чалавек.
Зараз пазначаны як суверэнная рэспубліка з правам выхаду са складу Узбекістана на падставе рэферэндуму. Гэтыя палажэнні прапанавалі выключыць.