3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Японіі прачнуўся адзін з самых актыўных вулканаў у краіне
Вулкан Сакурадзіма, самы актыўны ў Японіі, прачнуўся на востраве Кюсю. Упершыню за чатыры гады слуп попелу дасягнуў вышыні 5 км.
Даследчыкі папярэджваюць: вельмі небяспечна знаходзіцца на адлегласці да 2 км ад галоўнага кратара, паколькі ёсць пагроза ўдараў вулканічных бомб.
Зрэшты, для японцаў вывяржэнні Сакурадзімы чымсьці незвычайным не з'яўляюцца, агністая гара нагадвае аб сабе рэгулярна.















