3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Варшава і Парыж не супраць паваяваць на Украіне
Пасля закліку французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона адправіць замежныя войскі на дапамогу Кіеву з'явілася заява кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага, што заходнія вайскоўцы ў значнай колькасці ўжо даўно прысутнічаюць ва Украіне.
Аднак ідэя поўнамаштабнага ўдзелу ў канфлікце не па душы многім еўрапейцам: міністр абароны Італіі заявіў, што НАТА з самага пачатку трымалася ўбаку ад канфлікту. Таму Францыя з Польшчай, якія хочуць адпраўкі войскаў, павінны гаварыць ад уласнага імені.
Папа Рымскі Францыск таксама выказаўся на гэты конт: на яго думку, бакам украінскага канфлікту пара ўступіць у перамовы. Пантыфік намякнуў, што Кіеву варта падняць белы флаг, паколькі яго становішча цяжкае, калі не безнадзейнае.















