3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Вялікабрытанія развітваецца з Лізаветай II
Вялікабрытанія развітваецца з манархам, які кіраваў даўжэй за ўсіх у нацыянальнай гісторыі. У краіне праходзіць пахаванне Лізаветы ІІ. Каралеву даставілі ў сямейную капліцу ў Віндзары, там пахаваныя яе бацькі і малодшая сястра. Трунуз целам манарха правезлі па вуліцах Лондана ў суправаджэнні пахавальнага аркестра шатландскіх валыншчыкаў.
Ва ўсім Лондане быў узмоцнены паліцэйскі кантынгент. Улады асцерагаліся ўсплёску злачыннасці на фоне ўсеагульнай жалобы і магчымасці правядзення пратэстаў. Не абышлося без інцыдэнтаў: адзін з паліцэйскіх страціў прытомнасць. Пакуль яму аказвалі дапамогу, прамая трансляцыя некаторых крыніц была прыпынена.















