3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Вялікабрытанія напярэдадні масавых пратэстаў
Сёння ў каралеўства з першым афіцыйным візітам едзе Дональд Трамп. Сустракаць прэзідэнта ЗША брытанцы будуць маштабнымі мітынгамі - толькі на вуліцах Лондана чакаецца да 50 тысяч чалавек. Дарэчы, у сталіцы яшчэ ўчора падрыхтавалі вялізную надзіманую ляльку, якую назвалі "Малы Трамп". Яе плануюць запусціць над плошчай перад парламентам у Вестмінстэры.
Зрэшты, усе мерапрыемствы з удзелам кіраўніка Белага дома адбудуцца за межамі Лондана. Амерыканскага лідара чакае сустрэча з Тэрэзай Мэй - бакі абмяркуюць знешнепалітычныя пытанні, уключаючы абарону і гандлёвыя адносіны пасля Brexit. Следам Трамп адправіцца на прыём да каралевы Лізаветы.















