3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Венесуэла сёння адзначае Дзень Незалежнасці
Сёння Венесуэла адзначае нацыянальнае свята - Дзень Незалежнасці. У 1811 годзе была зрынутая ўлада іспанскай кароны, і Венесуэла стала самастойнай дзяржавай. Па традыцыі ў Каракасе арганізуецца вялікі парад, а па ўсёй краіне пройдуць масавыя гулянні. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Мінск і Каракас - браты і стратэгічныя партнёры, падкрэсліў беларускі лідар.