3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Венецыянскі кінафестываль набліжаецца да завяршэння
Імёны пераможцаў стануць вядомыя заўтра. Але адну з узнагарод ужо ўручылі. Учора ганаровую прэмію аддалі кінарэжысёру Дэвіду Кроненбергу. Зараз на востраве Ліда працягваюцца кінапаказы. Вялікія шанцы на перамогу ў фільма мексіканца Карласа Рэйгадаса "Наш час". Трохгадзінная драма аб адносінах мужа і жонкі, якія вырашылі быць максімальна шчырымі адно з адным, удзельнічае ў асноўным конкурсе. Галоўную ролю ў ёй сыграў сам рэжысёр. Паводле слоў пастаноўшчыка, час - гэта самае выдатнае, што ёсць у кіно, дзякуючы яму можна задаць карціне любы рытм.















