3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
Венгрыя заблакіравала пакет дапамогі для Украіны
Венгрыя стала на шляху паставак зброі ва Украіну. Будапешт заблакіраваў выдзяленне транша ваеннай дапамогі Кіеву памерам 500 мільёнаў еўра. Гэтую суму павінны былі накіраваць 22 мая са сродкаў Еўрапейскага фонду міру, паведамляе італьянскае агенцтва ANSA са спасылкай на крыніцу ў Бруселі. Паводле яго звестак, Венгрыя запатрабавала, каб фонд адыгрываў больш "глабальную ролю", а не выкарыстоўваўся толькі толькі для ўзбраення ўкраінскай арміі.
Адметна, што да пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне сродку з Фонду міру ніколі не расходвалі на закупку зброі.















