3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Вярхоўны суд штата Каларада забараніў Трампу ўдзельнічаць у мясцовых выбарах
Вярхоўны суд штата Каларада забараніў Дональду Трампу ўдзельнічаць у мясцовых папярэдніх выбарах, каб быць вылучаным у прэзідэнты. Падставай названа 14-я папраўка да Канстытуцыі. Яна абмяжоўвае ў праве быць абранымі тых, хто, "займаючы пасаду, удзельнічаў у мецяжы або паўстанні супраць ЗША". Маецца на ўвазе штурм Капітолія 6 студзеня 2021 года. Рашэнне суда не ўступіць у сілу да 4 студзеня. У штабе Трампа назвалі вердыкт памылковым і заявілі, што неадкладна абскардзяць яго ў Вярхоўным судзе ЗША.















