3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
"Вікіпедыя" прыпыніла работу на чатырох еўрапейскіх мовах
Сёння сталі недаступнымі італьянская, іспанская, латышская і польская версіі партала. Так сайт прыцягвае ўвагу еўрапейцаў да запланаванага на сёння галасавання па дырэктыве аб аўтарскім праве ў Інтэрнэце. Прыняцце закона, лічаць аўтары "Вікіпедыі", можа ўскладніць абмен навінамі ў сацсетках або доступ да іх праз пошукавыя сістэмы. Размова ідзе аб адказнасці інтэрнэт-платформ за парушэнне іх карыстальнікамі аўтарскіх правоў.















