3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Пазачарговыя выбары прэзідэнта праходзяць у Іране
У Іране праходзяць пазачарговыя выбары прэзідэнта. У гонцы за галоўную пасаду ўдзельнічаюць чатыры кандыдаты. Два ад крыла кансерватараў - спікер парламента Махамад Багер Галібаф і прадстаўнік духоўнага лідара ў Савеце бяспекі рэспублікі Саід Джалілі. Таксама на прэзідэнцкае крэсла прэтэндуюць кансерватар - экс-кіраўнік міністэрстваў унутраных спраў і юстыцыі Мастаф Пурмахамадзі і кандыдат ад лагера рэфармістаў - былы міністр аховы здароўя - Масуд Пезешкіян. Апошні, паводле сацапытанняў, з'яўляецца лідарам прэзідэнцкай гонкі.
Усяго ў Іране будуць працаваць каля 60 тыс. выбарчых участкаў і 90 тыс. пунктаў для галасавання.















