3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Францыі ўведзены рэжым тэрарыстычнай пагрозы
У Францыі ўпершыню за 32 гады ўвялі рэжым тэрарыстычнай пагрозы. Рашэнне было прынята на экстранным пасяджэнні Савета бяспекі краіны пасля нападу мужчыны з нажом на школу ў Арасе. Нагадаем, у выніку атакі быў забіты настаўнік літаратуры, цяжка паранены ахоўнік і яшчэ адзін выкладчык. Згодна з заявай кіраўніка МЗС Францыі, злачынства звязана з падзеямі на Блізкім Усходзе.
Адзначаецца, што тэлефонныя званкі мужчыны, што напаў, праслухоўвалі, але па іх нельга было зразумець, што ён збіраецца ўчыніць. Больш за тое, па ўсёй Францыі пракацілася хваля прапалесцінскіх мітынгаў у межах дня гневу. У сувязі з ростам напружанасці ў Пятай рэспубліцы, дзе пражываюць буйныя яўрэйскія і мусульманскія суполкі, каля 600 рэлігійных і культурных аб'ектаў узялі пад узмоцненую ахову.















