3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Восьмы пакет антырасійскх санкцый зацвердзіў Еўрасаюз
Краіны ЕС зацвердзілі восьмы пакет антырасійскіх санкцый, уключаючы праславутае абмежаванне максімальнай цаны на нафту. І гэта пасля таго, як краіны АПЕК+ рашыліся абмежаваць здабычу на 2 мільёны барэляў за суткі. Па сутнасці Еўрасаюз страляе сабе ў скронь, яшчэ больш ізалюючыся ад расійскай нафты.
Акрамя таго, ЕС увёў забарону на набыццё ў Расіі пэўных відаў стальной прадукцыі, пластыку і хімікатаў. Забарона ўводзіцца на абслугоўванне крыптакашалькоў грамадзян і рэзідэнтаў Расіі, а таксама на аказанне IT- і юрыдычных паслуг расійскім арганізацыям.















