3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Усе грамадзяне Беларусі эвакуіраваны з Судана
Усе 10 грамадзян Беларусі, якія заставаліся ў Судане, эвакуіраваныя ў Маскву. Як гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў нашай краіны, паспяховая эвакуацыя - вынік сумеснай працы з расійскімі калегамі. Раней у МЗС падкрэслівалі, што Мінск з крайняй трывогай і занепакоенасцю назірае за развіццём сітуацыі ў Судане.
Бакі супрацьстаяння заклікалі праяўляць стрыманасць, забяспечыць абарону цывільных асоб, дыпламатычных місій у Хартуме, стварыць магчымасць для эвакуацыі замежных грамадзян.
Паводле звестак Мінаховы здароўя Судана, падчас канфлікту загінулі 528 чалавек, больш як 4,5 тыс. параненыя.















