3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Следам за Трампам пад суд пойдзе сын Байдэна
У ЗША следам за Трампам пад суд ідзе сын Байдэна. Сёння заслухаюць адвакатаў Хантэра на працэсах адразу па некалькіх абвінавачаннях. Прэса, якая падтрымлівае Дэмакратычную партыю, запэўнівае, што працэсы пачаліся менавіта зараз невыпадкова: рэспубліканцы спрабуюць перад выбарамі абваліць рэйтынгі Байдэна-старэйшага. Хантэр гэтай задуме вельмі дапамог: яго абвінавачваюць у незаконным набыцці зброі, ды яшчэ і ў стане наркатычнага ап'янення. Па іншай справе яму інкрымінуюць нявыплату падаткаў са сродкаў, якія ён зарабіў у Румыніі, Мексіцы, Кітаі і Украіне. Адметна, што Хантэр, напрыклад, дапамагаў румынскім мафіёзным босам вырашаць праблемы з законам. Пры гэтым 10 % ад усіх сваіх незаконных даходаў ён перадаваў камусьці, каго называў у лістах "вялікім хлопцам у Белым доме". Ніхто не сумняваецца, што размова ідзе пра цяперашняга прэзідэнта Злучаных Штатаў. Хантэру Байдэну пагражаюць у сукупнасці 42 гады турэмнага зняволення.















