3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і Украіны адменена
Упершыню з пачатку ўкраінскага канфлікту сустрэча лідараў Польшчы і Украіны адменена, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
Напружанасць паміж краінамі ўзнікла з-за паставак таннай украінскай сельгаспрадукцыі, якія прывялі да банкруцтва фермерскіх гаспадарак у Польшчы. Дзеянні Кіева Дуда параўнаў "з тапельцам, што хапаецца за саломінку". Тым часам, згодна з апошнімі апытаннямі, 80 % палякаў выступаюць за абмежаванне дапамогі Украіне.
Як піша Bloomberg, падтрымка ўкраінскіх бежанцаў у Польшчы (у тым ліку даванне дазволаў на працу, бясплатны доступ да школ, медабслугоўвання і сямейных дапамог) у наступным годзе падоўжанане будзе.















