3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Узброеныя сілы Украіны завяршылі навучанне па выкарыстанні танкаў Leopard
Германія завяршыла падрыхтоўку вайскоўцаў украінскай арміі на нямецкіх танках Leopard 2. Гэта паведаміла агенцтва Die Zeit. Cалдаты вернуцца ва Украіну ўжо ў гэтым месяцы. У тыя ж тэрміны Кіеў зможа атрымаць ад Берліна абяцаную бранятэхніку.
Таксама першая група - 10 украінскіх вайскоўцаў - прайшла навучанне кіраванню "Леапардамі" ў Іспаніі. Усяго там трэніруюцца 55 чалавек.
У той жа час ваенная машына ЕС можа даць збой. Там спрабуюць знайсці магчымасць для пастаўкі Кіеву снарадаў калібру 155 міліметраў. Такая зброя вырабляецца ў адзінаццаці краінах НАТА. Пакуль незразумела, ці змогуць яны нарасціць вытворчасць.















