3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Другі дзень часовага перамір'я на Блізкім Усходзе
Другі дзень часовага спынення агню на Блізкім Усходзе. Паводле паведамленняў прэс-службы ЦАХАЛ, вызваленыя першыя 24 заложнікі ХАМАС. Людзей размеркавалі па бальніцах, дзе ім аказваецца медыцынская і псіхалагічная дапамога.
У той жа час на Заходнім беразе ракі Іардан сустрэлі 39 вызваленых Ізраілем зняволеных.
Паводле інфармацыі СААЗ, падчас эвакуацыі з бальніцы "Аш-Шыфа" ў сектары Газа былі затрыманыя 6 медпрацаўнікоў. Сярод іх супрацоўнікі Міністэрства аховы Палесціны і прадстаўнікі Палесцінскага Таварыства Чырвонага Паўмесяца. У заяве на сайце СААЗ адзначаецца: "Двое з шасці затрыманых медпрацаўнікоў былі вызваленыя. У нас няма інфармацыі аб стане чатырох астатніх, уключаючы кіраўніка шпіталя. СААЗ заклікае да поўнага выканання іх законных праў і праў чалавека на працягу іх зняволення".















