3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Выбары ў самаабвешчанай ДНР адбудуцца 11 лістапада
Таксама парламент прагаласаваў за прызначэнне Дзяніса Пушыліна выконваючым абавязкі кіраўніка рэспублікі. Нагадаем, ранейшы лідар Аляксандр Захарчанка загінуў у выніку выбуху ў Данецку ў канцы жніўня. Тады сітуацыя на ўсходзе Украіны рэзка абвастрылася. Адразу пасля яго гібелі выконваючым абавязкі кіраўніка стаў Дзмітрый Трапезнікаў. Аднак сёння гэтае рашэнне генпракуратура назвала незаконным. На думку шэрагу СМІ, на Данбасе зноў абвастрыліся супрацьстаянні паміж групамі ўплыву. Сёння ж дэпутаты самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі таксама прызначылі на 11 лістапада выбары кіраўніка рэгіёна і ў парламент.















