3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Выбух на заводзе ў Індыі - загінулі 14 чалавек
14 чалавек загінулі пры выбуху на заводзе ў Індыі. Здарэнне адбылося ў штаце Андхра-Прадэш на поўдні краіны.
На фармацэўтычным прадпрыемстве раздаўся моцны выбух, пасля якога пачаўся пажар. Густы дым значна ўскладніў працу ратавальнікаў. Больш як 40 чалавек атрымалі раненні.
Папярэдне, прычынай выбуху маглі стаць праблемы з электрычнасцю. Працаўнікі завода патрабуюць пакарання адказных за бяспеку ў кампаніі.















