3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
XX Міжнародны аўтасалон адкрыўся ў Шанхаі
У Шанхаі адкрыўся XX Міжнародны аўтасалон. У выставачных павільёнах размясціліся паўтары тысячы мадэляў машын ад кітайскіх і замежных вытворцаў. Прадэманстравана каля сотні навінак, 70 з іх - электракары.
Асаблівая ўвага будзе надавацца новым высокатэхналагічным рашэнням, такім, як інтэграцыя ў аўтапрам тэхналогій інтэрнэту, беспілотнага кіравання, штучнага інтэлекту. Чакаецца, што аўтасалон, які прадоўжыцца да 27 красавіка, наведае да мільёна чалавек.















