З Белавежскай пушчы ў Башкартастан даставяць 9 зуброў у 2027 годзе
З Беларусі ў Башкартастан у 2027 годзе прывязуць яшчэ 9 зуброў. Экалагічны праект па аднаўленні папуляцыі рэалізуюць у рэгіёне ўжо тры гады.
За гэты час у прыродным парку "Мурадымаўская цясніна" пасяліліся 24 беларускія зубры з Белавежскай пушчы. Яны паспяхова адаптаваліся і далі нашчадства. Зараз агульны статак налічвае 33 асобіны, уключаючы зубранят, якія нарадзіліся ўжо на гэтай зямлі.
Мясцовы клімат, багацце кармоў і ўвага спецыялістаў пайшлі статку на карысць. Башкірыя - адзіны рэгіён Расіі, дзе зубры жывуць у натуральным асяроддзі і адчуваюць сябе як дома.
На Паўднёвым Урале зубры з'явіліся больш за 10 тыс. гадоў таму, але ў пачатку XX стагоддзя былі цалкам вынішчаны чалавекам. Цяпер Башкартастан вяртае доўг прыродзе ў рамках нацпраекта "Экалагічны дабрабыт". Да 2030 года ў планах павялічыць пагалоўе да 50 асобін.







