3.68 BYN
3.01 BYN
3.41 BYN
За чыстае неба: экаактывісты заблакавалі працу аэрапортаў у Германіі
Праца аэрапорта ў Гамбургу была спынена з-за пратэсту экаактывістаў. Дзевяць чалавек заблакавалі ўзлётна-пасадачныя палосы, восем з іх выкарысталі клей. Былі адмененыя дзясяткі авіярэйсаў, аднак ужо праз чатыры гадзіны палёты аднавіліся. Аналагічная акцыя прайшла і ў паветранай гавані Дзюсельдорфа, што таксама прывяло да затрымак і адмен рэйсаў. Свае дзеянні экаактывісты растлумачылі тым, што Мінтранс Германіі не займаецца праграмай па ахове клімату, каб паменшыць колькасць выкідаў.