3.72 BYN
2.90 BYN
3.40 BYN
У Грузіі адкліканы законапраект, які справакаваў беспарадкі ў краіне
У Грузіі адкліканы законапраект, што справакаваў беспарадкі. Дэпутаты растлумачылі гэта тым, што ўлады павінны "самым уважлівым чынам ставіцца да міру, спакою і эканамічнага развіцця ў краіне, а таксама да прасоўвання Грузіі па шляху еўрапейскай інтэграцыі".
Пратэсты ў цэнтры грузінскай сталіцы доўжыліся двое сутак. Сітуацыя вельмі абвастрылася. Дэманстранты сталі біць шкло ў будынку парламента, ламаць загароды і спрабавалі прарвацца ўнутр. Рабілі на вуліцах барыкады і перакульвалі машыны праваахоўнікаў. Сілавікі ў адказ прымянілі слёзатачывы газ, вадамёты і гумовыя кулі.
У Тбілісі затрыманы больш за 130 удзельнікаў акцыі пратэсту. Паводле звестак МУС, у сутыкненнях пацярпелі 10 супрацоўнікаў паліцыі.















