3.67 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
Зачыняюць аэрапорт, дарогі і прыбіраюць старыя тралейбусы - Вільнюс рыхтуецца да саміту НАТА
Істотныя нязручнасці чакаюць саміх літоўцаў. У Вільнюсе ўжо пачалі дзейнічаць абмежаванні ў сувязі з правядзеннем саміту НАТА. Гараджанам забаронена паркавацца ў шэрагу кварталаў, перакрыты рух пешаходаў у раёне прэзідэнцкага палаца. Але ў літаральным сэнсе на ваеннае становішча сталіцу Літвы перавядуць заўтра: Стары горад практычна цалкам зачыняюць для звычайных людзей, спыняць працу аэрапорта, магістралі сталіцы стануць недаступнымі для асабістага транспарта.
Як пішуць літоўскія СМІ, з вуліц на час прыбраныя старыя тралейбусы, але пасля заканчэння саміту яны зноў вернуцца на маршруты. Камунальнікі фарбуюць і беляць будынкі, якія стаяць паўразбуранымі дзесяцігоддзі - як толькі высокія госці з'едуць, усё, відавочна, вернецца да ранейшага стану. Журналісты задаюцца пытаннем: а траву фарбаваць не плануецца?