3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Намеснік старшыні ўрада Расіі аб падрабязнасцях аварыі "Саюза"
Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі на ракеце-носьбіце "Саюз". Інцыдэнт пракаменціраваў намеснік старшыні ўрада Расіі Юрый Барысаў.
"На 123-яй секундзе адбылося спрацоўванне аварыйнай сістэмы выратавання. Яна адпрацавала штатна. Дазволіла аддзяліць парашут. Аддзялілася капсула ад ракеты-носьбіта. Экіпаж прызямліўся на Зямлю. Паводле папярэдніх звестак, па секундах палёту гэта, відаць, прычына пры аддзяленні першай-другой ступені".
Дэталі аварыі падрабязна вывучыць спецыяльная камісія. Пакуль жа ўсе пілатуемыя пускі часова спынены. Адзначым, стан экіпажа добры. Зараз касманаўты ляцяць спецбортам на Байканур.















