3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Заходняя Еўропа чакае сахарскі антыцыклон "Харон"
Заходнюю Еўропу накрывае анамальная спякота. Па паведамленні Bloomberg, у найбліжэйшы час туды прыйдзе сахарскі антыцыклон "Харон", які прынясе занадта высокія тэмпературы. Ужо сёння паветра ў Сардзініі можа нагрэцца да паўсотні градусаў, пабіўшы рэкорд усёй Еўропы. Вышэй за 40 тэмпература будзе ў Італіі, Іспаніі і Грэцыі. Што можа выклікаць лясныя пажары.
Адзначым, гэтым летам рэкордна высокія тэмпературы фіксуюцца па ўсім свеце. У ліпені ўжо тройчы былі пабітыя гістарычныя максімумы. А чэрвень стаў самым гарачым месяцам у еўрапейскіх краінах за ўсю гісторыю назіранняў.















