3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Заходні ВПК зарабіў мільярды на ўкраінскім канфлікце
Украінскі канфлікт стаў сапраўднай залатой жылай для заходняга ВПК. Паводле справаздачы Пентагона, Вашынгтон выдаткаваў на падтрымку Кіева і ўмацаванне НАТА ў Еўропе ўжо звыш 174 млрд долараў.
Калі ў 2021-м Штаты прадалі за мяжу іншым краінам ваенную тэхніку на агульную суму 34,8 млрд долараў, то ўжо сёлета - на 80 млрд!
Удакладняецца, што асноўнымі выгаданабытчыкамі ад украінскага канфлікту сталі амерыканскія кампаніі - сярод іх Lockheed Martin і Boeing - у кожнай прыкладана 70-80 млрд долараў прыбытку летась. У Еўропе лідар - Rheinmetall. Найбуйнейшы ваенны канцэрн Германіі атрымаў заказаў у першым паўгоддзі на 53 млрд долараў, а да снежня разлічваюць ужо на 77.















