3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Зяленскі: Паміж Украінай і Польшчай не будзе ніякіх межаў
Львоў наўзамен Белага Арла. Пасля атрымання найвышэйшай узнагароды Варшавы Зяленскі ў падзячным спічы заявіў: у будучыні "паміж Украінай і Польшчай не будзе ніякіх межаў - ні палітычных, ні эканамічных, ні гістарычных". Што гэта можа значыць, здагадацца няцяжка.
Польшча раней ужо і новыя карты малявала з Заходняй Украінай у складзе. А ў Кіеве прынялі законы аб тым, што палякі могуць запраўляць у Незалежнай на ўсіх узроўнях, выбірацца і прызначацца ва ўсе органы ўлады.
Ды і Дуда паабяцаў, што Польшча не пакіне Украіну. Але наконт "гістарычных межаў" як бы мімаходзь адзначыў: гістарычныя адносіны былі складанымі, многія палякі дагэтуль адчуваюць боль і пакуту з-за мінулых падзей. Гэта ён так празрыста намякнуў на Валынскую разню - забойства дзясяткаў тысяч палякаў ад рук украінскіх нацыяналістаў у 40-х гадах. Польшча лічыць гэтыя забойствы генацыдам.















