3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Землетрасенне магнітудай 6,7 адбылося на поўначы Японіі
Землетрасенне магнітудай 6,7 адбылося некалькі гадзін таму на поўначы Японіі. На востраве Хакайда амаль няма святла. Адключаныя ад энергазабеспячэння каля трох мільёнаў дамоў, 15 бальніц і будынак аэрапорта. На востраве цалкам спыніўся рух цягнікоў. А ў Сапара спынілася і метро. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 48 пацярпелі. Нагадаем, учора Японія перажыла ўдар тайфуну "Джэбі". Яго ахвярамі сталі 11 жыхароў.















