3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Землетрасенне на ўсходзе Турцыі
Моцнае землетрасенне магнітудай 5,7 адбылося на ўсходзе Турцыі. Пацярпелых - 18. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 56 кіламетраў ад горада Бінгёль - сталіцы аднайменнай правінцыі, у якой пражываюць больш за 80 000 чалавек. Землетрасенне выклікала значныя разбурэнні: шматлікія будынкі атрымалі пашкоджанні, некаторыя абваліліся цалкам. Адзначаецца, што з-за штуршкоў звалілася наглядальная вежа жандармерыі. У рэгіёне працягваюць працаваць ратавальнікі, пад заваламі могуць заставацца людзі.















