3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Землетрасенне ў Турцыі - што вядома на гэты момант
Два беларусы ў Турцыі пакуль не выходзяць на сувязь, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства. Пасольства падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў нашай краіне, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах, а таксама адсочвае сітуацыю па наяўнасці суайчыннікаў сярод пацярпелых у выніку землетрасенняў.
У Турцыі аб'яўлена сямідзённая агульнанацыянальная жалоба. Загінуўшых ужо амаль 3 тысячы. Пацярпелых больш за 15 тысяч. З-пад завалаў дасталі больш чым 7 800 чалавек. Выратавальныя работы не спыняюцца.
У аэрапорце Стамбула сотні добраахвотнікаў спяшаюцца далучыцца да каманд, якія накіроўваюцца ў пацярпелыя раёны. У зоне бедства працуюць спецыялісты з розных краін. Усяго ў пошукава-выратавальных аперацыях задзейнічаны каля 9 тысяч чалавек.
У Сірыі таксама вядзецца пошук тых, хто выжыў. Тут загінулі больш за тысячу, пацярпелі 2,5 тысячы жыхароў. У Алепа жанчына нарадзіла хлопчыка прама пад заваламі - выратаваць удалося толькі дзіця. Маці засталася пад абломкамі.
Месцамі выратавальныя работы вядуцца ва ўмовах штармавога надвор'я - пад праліўным дажджом. На поўначы краіны спынены чыгуначныя зносіны.















