3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Спякота прынесла наймацнейшую буру ў ЗША
У ЗША ліквідуюць наступствы наймацнейшай навальніцы. У некаторых раёнах Вашынгтона і акрузе Калумбія ўраган з праліўным дажджом валіў дрэвы. Парывы ветру перавышалі 136 кіламетраў за гадзіну. Пашкоджаны будынкі і аўтамабілі. Частка дарог апынулася заблакіравана. Без святла засталіся 200 тысяч спажыўцоў. Прычынай такой моцнай навальніцы сіноптыкі называюць спякоту, якая стаяла ў сталічнай акрузе на працягу некалькіх дзён.















