3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Жыхароў Германіі чакае важкае пацяжэнне камунальных жыровак
Рахункі за электраэнергію - амаль напалову, а за газ - на 112 працэнтаў больш. Спажыўцоў камунальных паслуг у Германіі з новага года чакае важкае пацяжэнне жыровак. Як піша нямецкае выданне Handelsblatt, нягледзячы на падтрымку жыхароў у аплаце электраэнергіі і газу за кошт федэральнага бюджэту, нямецкія сем'і ўсё роўна вымушаны плаціць больш, чым летась. Каб стрымаць рост цэн на газ, Берлін плануе выдзеліць 200 мільярдаў еўра. Таксама ФРГ працягвае тэрмін эксплуатацыі вугальных электрастанцый. На іх зараз вырабляецца больш за траціну электраэнергіі краіны.















